Як бясплатна адрэстаўраваць старыя фатаграфіі з дапамогай ШІ


Мастацкая рэстаўрацыя старых фатаграфій — гэта доўгі і працаёмкі працэс у «Фоташопе». Але з прыходам ШІ (штучнага інтэлекту) аднаўляць фота цяпер можна проста ў тэлефоне, хутка і бясплатна. У гэтым артыкуле разгледзім прыклад рэстаўрацыі старой фатаграфіі і зробім з яе сучасную каляровую фота.

Зыходнікі:
Рэстаўрацыя старых фатаграфій
Рэстаўрацыя старых фатаграфій

Першае фота зроблена ў 70-ых гадах 20 стагоддзя, другое фота — да Першай сусветнай вайны.

Пераносіць папяровыя фатаграфіі ў «лічбу» рэкамендуем з дапамогай дадатку Google Фотосканер. Ён дазволіць зрабіць лічбавы здымак без скажэнняў перспектывы.

У якасці ШІ (нейрасеці) будзем выкарыстоўваць Google Gemini. Для доступу да яе спатрэбіцца VPN, таму што Google знаходзіцца пад юрысдыкцыяй не вельмі дружалюбнай краіны.
Рэстаўрацыя старых фатаграфій

Каманды можна даваць на рускай мове. Найпростая каманда: адрэстаўруй старое фота і зрабі каляровым. Можна дадаць падрабязнасцей. Калі вас не задавальняе вынік, можна напісаць: адрэстаўруй яшчэ і зрабі цямней, святлей, натуральней і г.д. ШІ добра разумее нюансы і ўносіць карэктыроўкі (ёсць ліміты на колькасць аперацый, па вычарпанні Gemini перайдзе на папярэднюю мадэль).

Прыклад простай рэстаўрацыі:
Рэстаўрацыя старых фатаграфій

Не будзем перагружаць артыкул лішнімі падрабязнасцямі, паспрабуйце самі.

Вось, што атрымалася ў нас:
Рэстаўрацыя старых фатаграфій
Рэстаўрацыя старых фатаграфій

Вядома, фатахудожнік, напэўна, зробіць лепш (хоць і нейрасеці не стаяць на месцы, а пастаянна развіваюцца), але падобна, што будучыня фатарэстаўрацыі за ШІ.

Акрамя аднаўлення і рэтушавання, сучасныя нейрасеці ўмеюць і іншае. Напрыклад, сэрвіс «Аліса AI» ад Яндекса можа ажывіць статычнае фота, стварыўшы на яго аснове кароткае аніміраванае відэа даўжынёй да 4 секунд.